У Наваполацку школьнікі прадэманстравалі мастацтва дэкламацыі

1 декабря 2015

Больш як сто школьнікаў прынялі ўдзел у конкурсе чытальнікаў. Арганізатарам творчага спаборніцтва выступіла "Белая Русь". Літаратурны паядынак прымеркавалі да 85-годдзя з дня нараджэння вядомага прадстаўніка беларускай літаратуры - Уладзіміра Караткевіча. Юныя ўдзельнікі чыталі вершы і прозу.

Творчы конкурс аб'ядноўвае юных чытальнікаў ужо сёмы раз. Фінал літаратурнага паядынку пройдзе на малой радзіме Уладзіміра Караткевіча - у Оршы.