У Наваполацку абмяркоўваюць праблематыку падтрымання дзяржабвінавачання

1 ноября 2018

Праблематыка падтрымання дзяржабвінавачання па складаных шматэпізодных справах і апеляцыйна-надглядная практыка. Пра гэта ішла размова сёння ў Наваполацку на рэспубліканскім семінары для дзяржаўных абвінаваўцаў. Асаблівая ўвага і пытанням кваліфікацыі злачынстваў, асабліва ў частцы інфармацыйнай бяспекі. У двухдзённай праграме семінара прадугледжаныя трэнінгі.

Аляксандр Канюк, Генеральны пракурор Беларусі: "У нас прыходзіць шмат маладых людзей, маладых пракурораў. Іх трэба вучыць. Гэтая праца патрабуе падрыхтоўкі сур'ёзнай. Існуюць вызначаныя методыкі, існуюць сістэмы вывучэння крымінальных спраў".

Генеральны пракурор Беларусі таксама наведаў Наваполацкае вучылішча алімпійскага рэзерву. Аляксандр Канюк азнаёміўся з навучальнымі і трэніровачнымі пляцоўкамі, а таксама падарыў выхаванцам сучасныя лыжы.