У новым навучальным годзе беларускія дзевяцікласнікі будуць вучыцца па абноўленых навучальных праграмах

12 августа 2019

Выключаныя матэрыялы, якія не маюць практычнай скіраванасці, і складаная тэрміналогія, узмоцненыя міжпрадметныя сувязі. Пра гэта падчас анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі распавяла прадстаўнік Інстытута адукацыі Вольга Зелянко. 

Змяненні ў навучальных праграмах не закрануць выпускныя экзамены ў дзявятым класе, але паўплываюць на змест уступных. І ў адпаведнасці са змененымі праграмамі памяняюцца навучальныя дапаможнікі для вучняў дзявятага класа.