У новым кампусе БНТУ асаблівая ўвага бяспецы і энергазберажэнню

11 октября 2019
У Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце сёння наваселле. Для студэнтаў адкрылі новы інтэрнат. Сучасны будынак пабудаваны на фінансавыя сродкі Кітая. Праект і тэхнічнае абсталяванне - таксама з Паднябеснай. Кампус разлічаны больш як на тысячу месцаў і поўнасцю ўжо заселены. У блоках са сваёй кухняй і ваннай студэнты жывуць па пяць чалавек. Асаблівая ўвага бяспецы і энергазберажэнню.

Побач з новым інтэрнатам міністр адукацыі Беларусі, пасол Кітая і рэктар універсітэта пасадзілі сімвалічную елку. Гэты інтэрнат - фінальны аб'ект студэнцкай вёскі.