У навагоднюю ноч гледачоў чакае парад прэм'ер

29 декабря 2017

За некалькі гадзін да сустрэчы 2018-га і адразу пасля "Галоўнага эфіру" глядзіце святочны канцэрт на "Беларусь 1". Нядзельны вечар разам з усёй краінай правядуць народныя, заслужаныя артысты, спевакі-пачаткоўцы і выканаўцы, якія гучна прагучалі ў адыходзячым 2017-м. Ядзвіга Паплаўская, Анатоль Ярмоленка і "Сябры", Іна Афанасьева, Анастасія Ціхановіч, Алёна Ланская і яшчэ дзясяткі зорак. На навагоднім канцэрце большасць селебрыці беларускай эстрады прэзентуюць свае прэм'ерныя кампазіцыі. І, вядома, новае гучанне ўсімі любімых хітоў. Свята на некалькі дзён пасялілася ў самай вялікай студыі на Макаёнка 9, а атмасферны малюначак захавалі адразу з 9 месцаў здымкі.

Іна Афанасьева, заслужаная артыстка Беларусі:

"Гэта новыя песні, новыя сустрэчы, гэта сустрэчы са старымі сябрамі, гэта сустрэчы з тэлегледачамі, гэта свята. Менавіта тут, у гэтай студыі, была мая першая здымка тэлевізійная, гэтае месца для мяне будзе заўсёды самым родным, блізкім, важным, значным".

Са святочным канцэртам пройдуць і першыя эфірныя хвіліны 2018 года. Генеральны прадзюсарскі цэнтр Белтэлерадыёкампаніі падрыхтаваў не толькі прэм'ерныя выступленні, але і падарунак, аб якім стане вядома толькі ў навагоднюю ноч.