У навагоднюю ноч у Беларусі чакаецца да 4 градусаў цяпла

26 декабря 2017

На Беларусь з Еўропы ссоўваюцца цёплыя паветраныя масы. Днём будзе да плюс 6. Гэта значна вышэй за кліматычную норму. Напярэдадні ў Брэсце быў пабіты тэмпературны рэкорд 1980 года! Паветра прагрэлася да 9,1 градуса. А ў навагоднюю ноч у Беларусі чакаецца дождж з мокрым снегам і да 4 цяпла.