У навагоднюю ноч феерверк наладзяць каля Палаца спорту

26 ноября 2019
Святочны настрой паступова накрывае сталіцу. І гэта датычыцца не толькі гарадскога дэкору. Хутка ў Мінску зашумяць калядныя кірмашы. Гандлёвыя рады на Кастрычніцкай плошчы і ля Палаца спорту сёлета пачнуць працу 14 снежня. Падхопяць святочную эстафету і творчыя калектывы побач з гарадской ратушай і на Кастрычніцкай плошчы, з 28 снежня жыхары і госці ўбачаць сямейныя спектаклі. Яркай падзеяй напярэдадні Новага года стане традыцыйнае шэсце казачных персанажаў.

У саму навагоднюю ноч у Мінску адкрыецца звыш двух дзясяткаў святочных лакацый у розных раёнах горада. Галоўнай стане Кастрычніцкая плошча. А ў гадзіну трыццаць пасля паўночы неба над сталіцай размалюе яркі салют.