У навагоднюю ноч зменіцца схема дарожнага руху непадалёк ад месцаў правядзення масавых мерапрыемстваў

26 декабря 2018

Больш за 200 нецвярозых вадзіцеляў і 500 бяспраўнікаў затрымалі на калядных выхадных. Сёння пра гэта паведамілі ў Дзяржаўтаінспекцыі. У перадсвяточныя дні ДАІ перайшла на ўзмоцнены рэжым працы. Па традыцыі ў навагоднюю ноч зменіцца схема дарожнага руху непадалёк ад месцаў правядзення масавых мерапрыемстваў, таму асабістыя паездкі рэкамендуюць запланаваць загадзя. Для сталіцы карта аб'езду і стаянак будзе апублікаваная ў найбліжэйшы час. Вялікая ўвага будзе надавацца і бяспецы грамадзян, якія ў навагоднюю ноч будуць знаходзіцца ў месцах масавых народных гулянняў.

Дзмітрый Кур’ян, начальнік упраўлення галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС Беларусі: "Асабісты склад АУС будзе пераведзены на ўзмоцнены варыянт службы, будзе павялічана колькасць патрулёў на вуліцах, месцы правядзення святочных гулянняў будуць узятыя пад асаблівы кантроль, арганізаваныя пункты пропуску, грамадзяне змогуць патрапіць у месцы гулянняў непасрэдна пасля праходжання надглядных мерапрыемстваў".

Па традыцыі масавыя гулянні будуць арганізаваныя ў сталіцы каля Палаца спорту, на Кастрычніцкай плошчы і каля Нацыянальнай бібліятэкі, яны пройдуць з адзінаццаці гадзін вечара 31 снежня да 4 раніцы 1 студзеня.