У навагоднія святы парк "Аўгустоўскі канал" без віз наведалі каля паўтысячы замежнікаў

4 января 2018

У навагоднія святы парк "Аўгустоўскі канал" без віз наведалі каля паўтысячы замежнікаў з 15 краін. У асноўным гэта літоўцы, палякі і немцы. Хоць былі і жыхары Швецыі, Францыі, Іспаніі, Чэхіі і Італіі. У заходнім рэгіёне чакаюць прыток турыстаў, бо са студзеня турыстам дазволілі знаходзіцца ў Беларусі без візы да 10 сутак.

Пашыраныя і тэрыторыі для часовага знаходжання - зараз гэта ўвесь Гродзенскі раён, стала больш пунктаў пропуску для бязвізавага ўезду.