У ноч на суботу неба асвяціць метэарытны струмень

23 мая 2014

У ноч на суботу неба над Беларуссю асвяціць метэарытны струмень. Астраномы ўпэўніваюць: адзін з самых яркіх зорападаў года можна разгледзець без тэлескопаў. Колькі жаданняў атрымаецца загадаць у гэтую ноч, ведае Улада Карніцкая.


Каля 400 зорак за гадзіну, а гэта сотні шанцаў стаць трошкі шчаслівейшым. Ужо сёння ўначы беларусы змогуць убачыць самы магутны зорны дождж. Калі, вядома, не перашкодзіць дождж звычайны. Неба асвяціць метэарытны струмень пад назвай Камелапардалід. А ўсё дзякуючы камеце, якую адкрылі яшчэ дзесяць гадоў таму. Менавіта яна павінна прайсці ад нашай планеты на сімвалічнай на касмічныя меркі, вядома, адлегласці - восем мільёнаў кіламетраў.


Паводле слоў астраномаў, каб убачыць гэты зорапад, на небе трэба знайсці Жырафа. Менавіта так завецца сузор'е, каля якога і будзе праходзіць струмень метэораў. Спецыяльнымі ведамі для гэтага валодаць не трэба. Арыентырам паслужыць Палярная зорка.


Калі хтосьці не паспее загадаць жаданне сёння ўначы, магчымасць, сцвярджаюць навукоўцы, яшчэ будзе. Назіраць зорны дождж беларусы змогуць аж да ночы 25 мая.


Але, судзячы па ўсім, беларусы адкладаць на заўтрашнюю ноч тое, што можна ўбачыць ужо сёння, не збіраюцца.


Нягледзячы на тое што астраномы завуць гэты зорны дождж самым магутным у годзе і ўпэўніваюць, што ўбачыць метэоры можна будзе і без тэлескопа, усё ж адна ўмова для камфортнага загадвання жаданняў ёсць: лепш, гавораць, чакаць падзення зорак за горадам - там, дзе няма вулічных ліхтароў.