Сапраўднае майскае цяпло прыйшло ў Беларусь, аднак у ноч на сераду чакаюцца замаразкі. У сувязі з гэтым сіноптыкі аб’явілі чырвоны ўзровень небяспекі. Слупкі тэрмометраў у некаторых раёнах па поўначы краіны апусцяцца да нуля, і нават мінус двух градусаў. Тым не менш, на працягу тыдня днём надвор'е будзе цёплае і сухое, а тэмпература паветра будзе паднімацца ўсё вышэй. У выхадныя ўжо да 28-мі са знакам плюс.
У ноч на сераду чакаюцца замаразкі
16 мая 2017













