У Нясвіжы ўпершыню прайшоў рэспубліканскі гістарычны фестываль

16 августа 2021

Рыцарскія паядынкі, бітва гусараў і падарожжа адразу ў некалькі эпох! У Нясвіжы ўпершыню прайшоў рэспубліканскі гістарычны фестываль. Для гасцей - кірмаш, горад майстроў і арт-алея. Свае працы прапанавалі кавали, ганчары, майстры па кераміцы і вышыўцы. Вандроўка па часе - у сюжэце Таццяны Бажко.

Трапіць у эпоху рыцараў і чароўных дам у дзяцінстве марыў, напэўна, кожны. Убачыць герояў са старонак кніг на свае вочы? Рэальнасць дае зусім неверагодныя магчымасці! На фестывалі "Нясвіж 2021" з імі можна пазнаёміцца, навучыцца валодаць зброяй і нават паўдзельнічаць у паядынку.

Ваенны лагер шляхты 17-га стагоддзя непадалёк ад поля бою. Усё - быццам падчас сапраўдных ваенных дзеянняў. Да паядынкаў тут рыхтуюцца мужныя і стойкія. Мікалай Сілкоў - удзельнік вайскова-гістарычнага клуба "Харугва Бабруйскага павета", займаецца гэтай справай больш за 10 гадоў.

Для таго, каб вандроўнічаць ў часе, варта прайсці некалькі крокаў. Гэта гусары з эпохі 19-га стагоддзя. Яны гатовы да бітвы з галоўным сапернікам - Напалеонам Банапартам.

Яшчэ адной сярэдневяковай забаве - стральбе з лука - могуць навучыцца і навічкі. Каб дакладна трапіць у цэль, трымаць зброю трэба моцна.

Стрэлы, праўда, як сувенір, можна набыць на кірмашы майстроў - у каваля, а яшчэ падсілкавацца смачным абедам і ўбачыць фаер-шоу.

Яскравы завяршальны акорд фестывалю - баль у Нясвіжскім замку. Удзельнікі выступілі ў ролі найбольш знатных шляхецкіх родаў і выканалі самыя папулярныя танцы 17-га стагоддзя - паланэз, бранль і падэграс.