Мастацтва дапамагае ажыццявіць мары. Творчы фестываль выхаванцаў дамоў-інтэрнатаў і дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі праходзіць у Нясвіжы. Сёлета агульная тэма - кінамастацтва без межаў. На сцэне саўндтрэкі да любімых фільмаў, тэатральныя і танцавальныя нумары, а таксама першыя рэжысёрскія крокі - кінаролікі на розныя тэмы.
Пераможца фестывалю ў Нясвіжы прадставіць Беларусь на міжнародным конкурсе ў Швецыі.













