У Нясвіжы адкрылі новы гульнявы комплекс

1 июня 2020
Новы аб’ект у Нясвіжы. Дзіцячую гульнявую пляцоўку адкрылі сёння ў раённым Цэнтры карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі. Сертыфікат на набыццё і ўстаноўку - гэта падарунак Мінскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў. Дзіцячы комплекс аб’яднаў некалькі лакацый: пясочніца, альтанка, гульнявыя зоны. Усё гэта дапаможа выхаванцам цэнтра ў развіцці і сацыялізацыі.

Цэнтр карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі наведваюць 24 выхаванцы. Гэта дзеці з асаблівасцямі развіцця ўзростам ад 4 да 18 гадоў.