Дажджлівае надвор’е палепшыла сітуацыю, але ў некаторых раёнах Мінскай вобласці абмежаванні на наведванне лясоў захоўваюцца. У прыватнасці, у Вілейскім, Маладзечанскім, Валожынскім, Барысаўскім, Пухавіцкім, Салігорскім і Любанскім. За парушэнне забароны прадугледжаны штраф у памеры да 25 базавых велічынь. З-за мінімальнай колькасці ападкаў рызыка ўзнікнення пажараў у цёплы перыяд значна павышаецца. Аператыўныя змены ў абмежаваннях на наведванні - на інтэрактыўнай карце на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
У некаторых раёнах Мінскай вобласці захоўваюцца абмежаванні на наведванне лясоў
30 апреля 2020













