У неба над Мінскам паднялося 45 паветраных шароў

18 июля 2015

А ўжо ўвечары мінчане і госці сталіцы маглі назіраць у небе над Мінскам яшчэ адно захапляльнае шоу. І вось як яно пачыналася.

Узляцелі паветраныя шары з аэрапорта Мінск-1. Усяго ў неба паднялося 45 цеплавых аэрастатаў. Яны кіруюцца па вертыкалі толькі з дапамогай нагрэву і астуджэння паветра. На спаборніцтвах выступілі каманды з 7 краін: Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Польшчы і Малдовы.

Адзначым, самаму маладому пілоту ўсяго 18 гадоў, а самаму дасведчанаму - 76. Паводле рэгламенту турніру, удзельнікам было неабходна прайсці пэўную дыстанцыю ў зададзены час. Гэтая паветраная феерыя ўвайшла ў Кнігу рэкордаў Гінеса - ніколі раней такая колькасць шароў не паднімалася ні над адной сталіцай свету. Ужо заўтра пройдзе 2-і старт, калі дазволіць надвор'е. А сёння ўвечары ля стэлы "Мінск - горад-герой" увянчае свята начное светлавое шоу.