У неспрыяльную эпідэміялагічную сітуацыю важна аказаць падтрымку пажылым людзям

24 марта 2020
Cёння, улічваючы традыцыйна неспрыяльную для гэтага часу года эпідэміялагічную сітуацыю,   Прэзідэнт даручыў усёй вертыкалі ўлады ініцыятыўна аказаць падтрымку пажылым людзям. Не чакаючы просьбаў  дапамагчы. 

Кантралюе работу  Адміністрацыя Прэзідэнта. Акрамя губернатараў, кіраўнікоў райвыканкамаў, ужо актыўна ўключыліся ў валанцёрскую  працу і грамадскія арганізацыі. Ні адзін адзінокі  пажылы чалавек не павінен быць забыты - на такі прынцып працы арыентуе Аляксандр Лукашэнка ўсю вертыкаль. Чаму менавіта зараз такія важныя ўвага і клопат - у нашым наступным сюжэце Аляксандра Камовіча (відэа).