У Нацыянальнай бібліятэцы сёння пройдзе Рэспубліканскі дзелавы форум

20 марта 2019

Рэспубліканскі дзелавы форум сёння пройдзе ў рамках IV Беларускага тыдня прадпрымальніцтва ў Нацыянальнай бібліятэцы. Гэта цэнтральная падзея беларускага бізнес-тыдня. Сярод гасцей - прадстаўнікі дыпкорпусу, міжнародных арганізацый, зацікаўленых ведамстваў і, вядома, бізнес. Чакаецца больш за 400 удзельнікаў. Тэмай маштабнай сустрэчы стане стратэгія і тактыка развіцця прадпрымальніцтва ў Беларусі, у тым ліку з улікам інфармацыйных тэхналогій.