У Нацыянальнай акадэміі навук праходзіць чарговая сесія "Будучыня ў космасе"

11 сентября 2018

У гэтыя хвіліны Нацыянальная акадэмія навук прымае 80 касманаўтаў і астранаўтаў з 17 краін. Там праходзіць чарговая тэхнічная сесія "Будучыня ў космасе". Кітаец Ян Лівэй анансаваў у 2020 годзе новую модульную арбітальную станцыю. І, дарэчы, тут беларускія навукоўцы не засталіся ўбаку. Айчынную распрацоўку - аптычныя люстэркі для тэлескопа - ужо даставілі ў Паднябесную. У планах адкрыць вытворчасць такіх люстэркаў пры Акадэміі навук.