У Нацыянальным выставачным цэнтры адкрылася выстава Паляванне і рыбалоўства. Восень-2013.

25 сентября 2013
Рыбалоўныя снасці, трафеі, рознагабарытныя лодкі і нават магутныя ўсюдыходы тут змогуць знайсці аматары самага мужчынскага хобі. Атмасфера пануе святочная: мужчыны дзеляцца сакрэтамі рамяства і закупліваюць дэвайсы для будучых выхадаў у лес і на раку. Тут жа можна скарыстацца паслугай Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў і аформіць паляўнічы тур на наступны тыдзень.
Ужо заўтра ў рамках выставы ўпершыню ў краіне пройдзе Адкрыты чэмпіянат вабільшчыкаў аленя. Гэтае відовішча ўяўляе сабой імітацыю звярыных гукаў. З дапамогай гэтага паляўнічыя спрабуюць перахітрыць сваю здабычу. А ў заключны дзень выставы ў спрыце і меткасці будуць спаборнічаць стралкі. У гэты дзень наведвальнікі змогуць не толькі набыць патрэбны тавар, але і атрымаць майстар-клас.