Венецыянскі ваяж без візы. Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў бярэ курс на Італію. Шпацыры на гандоле на палотны перанесла Роні Голдфінгер: псеўданім аўтара дыктуе тэхніка. Замест пэндзля майстар выкарыстоўвае пальцы. Маніпулюе сюжэтамі ўручную Роні на працягу 15 гадоў. Сцэны з жыцця Італіі ўпершыню падгледзела ў сям'і Маурыцыа падчас вучобы па абмене. Пасля ў партфоліа з'явіліся бытавыя замалёўкі з жыцця рэстаранаў Мілана і каларытнага рынку Неапаля.
Ода квадратным метрам
Выставачную прастору ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў смела давяраюць пачаткоўцам. На суд гледача - ракурсы ад архітэктара-дызайнера. Праект Лізаветы Хіхлушкі - гэта візуальная ода метрам квадратным. Галоўныя дзеючыя асобы - панэльныя дамы.













