У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў арт-інсталяцыі да 35-годдзя чарнобыльскай катастрофы

21 апреля 2021

Фотаводгаласы Чарнобыля перавялі ў арт-інсталяцыі. У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў увесь паверх аддалі пад мастацкі праект, прысвечаны 35-годдзю атамнай катастрофы. 13 аўтараў - гэта прадстаўнікі Беларусі, Украіны і Японіі - пакадрава аднавілі трагедыю да і пасля. Частка візуальных фактаў - ад дзяржаўнага архіва кіно-, фотадакументаў, карэспандэнты раённых газет на працягу некалькіх гадоў рыхтавалі матэрыялы прама з радыяцыйных палёў. Дзіцячыя паталогіі, рэанімацыя вёсак і жыццё ў зоне адчужэння ў 90-х - сотні непастановачных кадраў, якія раней было нязручна дэманстраваць, сёння аб'яднаны ў асобныя праекты.

Экспазіцыю суправаджае гук. Многія файлы запісаны падчас ліквідацыі аварыі. Да 2 мая аўтары праекта правядуць некалькі экскурсій па фота. Найбліжэйшая - ужо заўтра вечарам. А за дзень да гадавіны трагедыі 25 красавіка ў арт-прасторы фонава сыграе духавы квінтэт Вялікага тэатра Беларусі.