У Нацыянальным гістарычным музеі рыхтуюць фотавыставу да 30-годдзя Спітакскай трагедыі

24 июля 2019

Падчас магутнага землетрасення 7 снежня ўсяго за паўхвіліны практычна дашчэнту быў разбураны армянскі горад Спітак. У зоне бедства апынуліся 970 тысяч чалавек. У ліквідацыі катастрофы  ўдзельнічалі ўсе савецкія рэспублікі. І, вядома, Беларусь. На месцы трагедыі працавалі і фотакарэспандэнты БелТА. Здымкі ўвайшлі ў аснову рэтраспектывы.

Ахвяры землетрасення ў Арменіі праходзілі рэабілітацыю на тэрыторыі БССР, у тым ліку, у дзіцячым лагеры "Зубраня". Зазірнуць у вочы гісторыі можна з заўтрашняга дня.