Робататэхніка і 3D-мадэляванне, вэб-дызайн і картынг. Набор навучэнцаў у аб'яднанні па інтарэсах у Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку. Запіс ідзе і анлайн. На сайце можна выбраць кірунак дзейнасці. Усяго прапаноўваюць больш за 150 аб'яднанняў: суда- і аўтамадэляванне, навуковая фатаграфія і камп'ютарная графіка. Таксама сярод найбольш папулярных профіляў у дзяцей - праграмаванне і беспілотныя лятальныя апараты.
Дзень адчыненых дзвярэй у Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку пройдзе 11 верасня. Заняткі пачнуцца з 13 верасня.













