У Нацыянальным аэрапорце перанеслі прыпынак грамадскага транспарту

13 июля 2013

Гэта звязана з рэканструкцыяй аэравакзальнага комплексу. Цяпер пасадка пасажыраў на экспрэс-маршрут нумар 300э ажыццяўляецца на месцы былой стаянкі ў раёне 5 - 6 сектара.


Наталля Пракапенка, начальнік аддзела па абслугоўванні пасажыраў Нацыянальнага аэрапорта Мiнск: Перанесены прыпынак грамадскага транспарту. Дадаткова на сайце аэрапорта мы размясцілі інфармацыю аб руху транспарту, на КУП Мінсктранс таксама знаходзіцца расклад аўтобусаў, якія тут ёсць. Мы рэкамендавалі ўсім пасажырам па магчымасці дабірацца сюды грамадскім транспартам. Паколькі частка стаянкі пад асабісты транспарт пасажыраў у нас скарачаецца.


Рэканструкцыя Нацыянальнага аэрапорта Мінск праводзіцца ў рамках падрыхтоўкі да чэмпіянату свету па хакеі 2014 года.