У Нацыянальным аэрапорце Мінск у пасажыра знайшлі экзатычных жывёл

13 сентября 2017

Змеі, яшчаркі, скарпіёны і павукі. У Нацыянальным аэрапорце Мінск у пасажыра знайшлі амаль сотню экзатычных істот. 36-гадовы мужчына прыбыў у сталіцу на рэйсе Вена - Мінск. У яго ручной паклажы супрацоўнікі мытні знайшлі цэлы тэрарыум. Кантэйнеры з жывымі спадарожнікамі былі схаваныя сярод асабістых рэчаў. Вядома, што дакументаў на спецыфічны груз у іншаземца не аказалася. З якімі мэтамі падарожнік прывёз з сабой незвычайных гадаванцаў, высвятляюць праваахоўнікі.

Па выніках экспертызы будзе вырашана пытанне аб прыцягненні мужчыны да адміністрацыйнай адказнасці. Не выключана, што гэтыя экзатычныя жывёлы адносяцца да забароненых для перамяшчэння праз мытную мяжу.