У Нацыянальным аэрапорце Мінск прайшоў тактыка-спецыяльны занятак КДБ

20 июня 2017

Заложнікі выратаваныя, тэрарысты затрыманыя. У Нацыянальным аэрапорце Мінск прайшоў тактыка-спецыяльны занятак КДБ. Згодна з легендай, баевікі захапілі пасажырскі Боінг-737. У будынку паветранай гавані быў сабраны аператыўны штаб, з супрацоўнікаў Камітэта дзяржбяспекі. Калі ж захоплены самалёт атрымалася пасадзіць, байцы спецпадраздзялення "Альфа" правялі яго паспяховы штурм.

Другая актыўная фаза вучэнняў разгарнулася таксама на ўзлётна-пасадачнай паласе. Па задуме, двое тэрарыстаў спрабавалі разам з заложнікамі пакінуць аэрапорт. Гэтым разам тварам да твару з баевікамі сустрэліся байцы Спецыяльнага аддзела хуткага рэагавання. У выніку з умоўным праціўнікам атрымалася справіцца без ахвяраў.

Акрамя супрацоўнікаў КДБ, у тактыка-спецыяльных занятках удзел прынялі і прадстаўнікі іншых ведамстваў: байцы МНС ліквідавалі ўмоўнае ўзгаранне самалёта, медработнікі шпіталізавалі пацярпелых, следчыя апыталі тэрарыстаў.