У Нацыянальным аэрапорце Мінск рыхтуюцца прыняць самалёт з Масквы

6 октября 2016

У Нацыянальным аэрапорце Мінск рыхтуюцца прыняць самалёт з Масквы, у якім, як паведаміў адзін са спазнелых пасажыраў, заложана выбуховае прыстасаванне. Пасля прыбыцця лайнер паставяць на асобную стаянку і правядуць стандартныя для такіх сітуацый працэдуры агляду. Сам аэрапорт працуе ў штатным рэжыме.

Тым часам, як нам паведамілі ў МУС Расіі, у маскоўскім аэрапорце Унукава сёння затрыманы грамадзянін, які паведаміў прадстаўнікам авіякампаніі пра бомбу на борце самалёта, на які ён спазніўся. Як перадае шэраг СМІ, затрыманым апынуўся вядомы рэпер Сярога.