У Нацбанку выпусцілі памятныя манеты

14 июня 2019

Сёння да галоўнай спартыўнай падзеі года ў Нацбанку выпусцілі памятныя манеты. Нумізматы ацэняць залаты грашовы знак 999-й пробы. Намінал - 50 рублёў, і такіх усяго 300 адзінак. У цэнтры выявы сонца і комплексу "Брама Мінска", а таксама надпіс "ІІ Еўрапейскія гульні". На сярэбраных і медна-нікелевых вырабах ёсць і піктаграмы спартыўных дысцыплін. Дызайн распрацавалі спецыялісты Нацбанка. Тыраж абмежаваны.