У нашу краіну працягваюць прыбываць госці і ўдзельнікі спартыўнага форуму

20 июня 2019

Перасячы мяжу і трапіць на II Еўрапейскія гульні можна без візы - па білеце на спаборніцтвы. Для гасцей  працуе і спецыяльны калідор. Гэта дазваляе не ствараць чэргаў у пунктах пропуску. Там працуюць больш за  8 тысяч валанцёраў, якія дапамагаюць афіцыйным дэлегацыям прайсці мытны кантроль, аформіць якія-небудзь дакументы, акрэдытацыю для журналістаў і  аказваюць іншую дапамогу гасцям і афіцыйным дэлегацыям. Для некаторых спартсменаў перамога ў сваім відзе спорту - пуцёўка на Алімпіяду ў Токіа. 

Толькі праз Нацыянальны аэрапорт Мінск ужо прыбылі больш  як 2 тысячы спартсменаў. Сёння галоўная паветраная гавань краіны таксама чакае прыезд афіцыйных дэлегацый.