У народнай традыцыі самы вясёлы час года - Каляды

11 января 2020
На календары святыя вечары, а ў народнай традыцыі  самы вясёлы час года - Каляды. Нашы продкі бавілі  час за гульнямі, вясёлымі забавамі, дзяўчаты займаліся варажбой. А яшчэ ў кожным доме хлебам-соллю прымалі шумных калядоўшчыкаў.

Традыцыя калядавання ў Запруддзі 

Лічылася, што калі яны прайшлі паблізу твайго двара, то дабрабыту і багатага ўраджаю ў новым годзе не ўбачыць. Нават у стагоддзе высокіх тэхналогій сустрэць калядоўшчыкаў можна  ў беларускіх вёсках і гарадах, традыцыі продкаў захоўваюць. Так, у вёсцы Запруддзе Глыбоцкага раёна Каляду праводзяць як сапраўдны карнавал. Касцюміраванае шэсце ўзначальвае Зарканоша, следам  цыган з вучоным мядзведзем, што да слёз смешыць пародыямі, навучаны танцам конь, каза - самая пражэрлівая з гэтай кампаніі,  затое яна абяцае багацце і дабрабыт. 

Каляды прадоўжацца да Вадохрышча

Пераапранутых можна сустрэць на працягу амаль двух тыдняў - ад Раства да Вадохрышча. А можна і самому прымерыць нязвыклы вобраз калядоўшчыка і для кагосьці стаць сімвалам дабрабыту.