У пачатку наступнага тыдня істотна пахаладае

17 ноября 2017

Зіма на подступах. У пачатку наступнага тыдня істотна пахаладае. Калі надвор’е ў першай палове лістапада было цяплейшым на 2 градусы за кліматычную норму, то астатняя частка будзе значна халаднейшай. Ужо ў нядзелю надвор'е пачне перастройвацца на зімовы лад. Франтальныя раздзелы са Скандынавіі прынясуць мокры снег і галалёд. Максімальная тэмпература днём - да плюс 5. На наступным тыдні зімовы характар надвор'я істотна не зменіцца - сфарміруецца снежнае покрыва. Тэмпература каля нуля і мокры снег захаваюцца як мінімум да серады.