Сонца развітваецца з намі. Сёння - апошні акорд цяпла. У выхадныя ў сталіцу і Мінскую вобласць прыйдзе прахалода. Такое надвор'е будуць вызначаць паветраныя масы з поўначы. У сталіцы заўтра магчымы кароткачасовы дождж. А тэмпература паветра не перавысіць 7 градусаў цяпла, у нядзелю – плюс 4 - 6. Пры гэтым начная тэмпература панізіцца да нуля.
У пачатку наступнага тыдня яшчэ больш пахаладае. Ноччу магчымы замаразкі да мінус 2. Днём тэмпература паветра будзе вар'іравацца ад 3 да 8 са знакам плюс.