На пачатку тыдня ў сталіцы і Мінскай вобласці захаваецца сапраўдная зімовая прахалода

20 ноября 2017

Мокры снег і начныя замаразкі. На пачатку гэтага тыдня ў сталіцы і Мінскай вобласці захаваецца сапраўдная зімовая прахалода. Такое надвор'е будуць вызначаць паветраныя масы са Скандынавіі. Ноччу месцамі да мінус 7. Дзённая тэмпература паветра не перавысіць 4 з плюсам. Дарэчы, такая тэмпература на 1-2 градусы ніжэйшая за кліматычную норму.

Аднак сіноптыкі раяць не адчайвацца. У канцы тыдня пацяплее. Паветра максімальна прагрэцца да 8 з плюсам. Пры гэтым захаваюцца ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу.