У пачатку месяца каманда БДУ запусціла спадарожнік на вышыню 30-ці кіламетраў

22 июля 2016

Практычна ў адкрыты космас. У пачатку месяца каманда БДУ запусціла спадарожнік на вышыню 30-ці кіламетраў. Чацвёрты раз студэнты прынялі ўдзел у спецыялізаваным міжнародным конкурсе ў Расіі. Яны былі адзіныя, каго дапусцілі да запуску ў студэнцкай лізе.

Як начынне апарата друкавалі на 3-Д прынтары, распавядзе Крысціна Страх. Паўгода працы - і новая вышыня ўзятая! У літаральным сэнсе. Нанаспадарожнік студэнцкай каманды БДУ на паветрана-інжынерных спаборніцтвах CanSat у Падмаскоўі ўзляцеў на 30 кіламетраў.

Геліевы шар падняў апарат на патрэбную вышыню і разарваўся. Пасадка атрымалася не мяккая, але ўдалая.

Наша каманда спрабуе лётаць ужо чацвёрты раз. Пачалося ўсё з рэгулярнай лігі, далей - вышэйшая і самая складаная - студэнцкая. Розніца не толькі ў вышыні палёту, але і ў спецыфіцы апарата. Яго трэба цалкам распрацаваць і сабраць самім ад корпуса да начыння. На гэты раз каманда свой спадарожнік… надрукавала.

І яшчэ некалькі пазіцый - практычна ўсё начынне спадарожніка аж да запасных дэталяў, калі нешта пойдзе не так.

На вышыні 30 км тэмпература падае да мінус 70 градусаў. Каб датчыкі не пераахалоджваліся і працавалі карэктна, зверху спадарожнік накрылі пенапластам. А вось гэтыя пласціны не давалі ўтварыцца кандэнсату.

Усяго ў спадарожніку 11 датчыкаў, а таксама 5 відэакамер. Усе даныя, у тым ліку ціск, тэмпература, узровень сонечнай радыяцыі запісваліся на флэшку. На ёй жа да распрацоўшчыкаў прама з неба прыляцеў і па-сапраўднаму захапляльны малюначак. Хоць, у будучыні, магчыма, іх спадарожнік дапаможа разгледзець куды больш глабальныя рэчы.

Для наступных спаборніцтваў збіраць новы спадарожнік студэнты пакуль не плануюць. Гавораць, давядуць да ідэалу той, што ўжо аднойчы ўбачыў нашу планету з вышыні 30 тысяч метраў над зямлёй.