У Мядзельскім раёне запрацавала незвычайная электрастанцыя

13 июля 2016

Дзве тысячы сонечных батарэй і 15 гектараў тэрыторыі - у Мядзельскім раёне запрацавала самая вялікая ў Беларусі "зялёная" электрастанцыя. Энергетычныя люстэркі ад сонечных промняў могуць атрымліваць амаль 6 мегават электрычнасці за гадзіну і забяспечваць святлом больш як 3 тысячы прыватных дамоў. Нават калі неба зацягнута хмарамі, магутнасць сонечнай даліны не апускаецца ніжэй за 30%. Такую электрастанцыю ўзвялі на месцы былой звалкі ў рамках інвестпраекта.

Арунас Унтанас, дырэктар кампаніі-інвестара сонечнай электрастанцыі: "Палову грошай вылучыў Еўрапейскі банк развіцця, а яшчэ палова - гэта нашы інвестыцыі. Калі сонца свеціць на панэлі, то яны грэюцца і снег сыходзіць, а пыл змываецца дажджом. Догляд патрэбен за імі мінімальны".

Усе зялёныя кілаваты сонечная ўстаноўка будзе накіроўваць у цэнтральную электрычную сістэму. Плануецца, што электрастанцыя на сонечных батарэях акупіцца за 6 гадоў.