У Мядзельскім раёне пазнаёміцца з жывёламі запрашаюць падчас тэматычных тураў

3 февраля 2020
Турыстычныя экамаршруты прапаноўваюць уладальнікі аграсядзіб. Адну з такіх стварылі Ірына і Юрый Вайцяховіч. У сваёй гаспадарцы пара праводзіць і ўрокі верхавой язды для мясцовых школьнікаў. Падчас заняткаў (дарэчы, яны бясплатныя) дзеці засвойваюць тэхніку коннага спорту, а таксама вучацца даглядаць жывёл.  Такі спартыўны пункт на карце стаў адным з дзевяці ў топе папулярных месцаў у Мядзельскім раёне. Каб зацікавіць гасцей, мясцовыя жыхары развіваюць так званы кластарны падыход у турызме. Самі распрацоўваюць нестандартныя маршруты, каб зацікавіць усіх гасцей.