У Мядзелі выбіраюць лепшых ратавальнікаў на вадзе

12 июля 2019

У Мядзелі ў гэтыя хвіліны выбіраюць лепшых ратавальнікаў на вадзе. На хуткасць трэба пераадолець перашкоды вольным стылем, выйсці на катары па трывозе і прадэманстраваць свае ўменні ў розных надзвычайных сітуацыях. Спаборніцтвы прайшлі ў рэальных умовах на возеры Мястра. Тэмпература вады - не больш за 17 градусаў. У асабістым і камандным першынстве змагаюцца паўсотні ратавальнікаў. Асноўныя канкурэнты сёння Барысаўскі і Вілейскі раёны. Абласныя спаборніцтвы па выратавальным мнагаборстве невыпадкова ладзяцца ў Нарачанскім краі, дзе больш за паўсотні азёр. Менавіта яны і прыцягваюць турыстаў з рыбакамі. Толькi ў Мінскай вобласці сёлета выратавалі 24 чалавек. У асноўным гэта дзеці.