У МУС сёння паведамілі падрабязнасці так званай справы праектыроўшчыкаў

30 мая 2013

Па ёй праходзяць каля 50 чалавек. Часцяком пацярпелымі аказваліся дзяржаўныя фірмы рознага кірунку. Гэта і цукровыя заводы, і будаўнічыя арганізацыі, сістэмы ЖКГ. Пад выглядам вялікай загрузкі супрацоўнікі праектных інстытутаў раілі заказчыку выканаць гэтыя ж працы, але праз прыватную фірму. Прычым, заваблівалі кіраўнікоў часцей за ўсё сваімі нізкімі цэнамі. Маўляў, навошта пераплачваць. У выніку аб'ём незаконных фінансавых аперацый толькі 5 такіх фірм за 3 гады перавысіў 18 мільярдаў рублёў. Ну і вось лічбы ў маштабе ўсёй краіны. Паводле дадзеных упраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, у Беларусі праз падстаўныя фірмы адмываюцца да 4% ВУП.