Традыцыйна сярод лепшых журналістаў аказалася і Агенцтва тэленавін. Сёлета высокім журы была адзначана праца нашага калегі Юрыя Шаўчука. Спецыяльны карэспандэнт стаў адным з лепшых у намінацыі "За актыўнае садзейнічанне ў барацьбе з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў". Пры гэтым аддзел крымінальных навін АТН ужо шмат гадоў лаўрэат творчага конкурсу МУС. Юрый Шаўчук сёння таксама быў узнагароджаны медалём "100 гадоў унутраным войскам МУС Беларусі". Сярод узнагароджаных і яшчэ адзін супрацоўнік Белтэлерадыёкампаніі - намеснік дырэктара галоўнай дырэкцыі тэлеканала "Беларусь 1" Сяргей Шышко.
Юрый Шаўчук, карэспандэнт Агенцтва тэленавін:
"Безумоўна, вельмі прыемна атрымліваць такія падзякі, такія медалі ад МУС. Але хоць гэта і імянны медаль, але не толькі мая заслуга, гэта заслуга ўсяго АТН, усёй Белтэлерадыёкампаніі. Бо толькі ўсёй нашай камандай мы робім такія праекты, як гэта было зроблена на 100-годдзе ўнутраных войскаў".













