У Музеі народнай архітэктуры і побыту пройдзе "Улётны фэст"

13 июля 2018

Падняцца ў неба на паветраным шары, невялікім самалёце або мотадэльтаплане у гэтыя выхадныя можна пад Мінскам.

У Музеі народнай архітэктуры і побыту ў суботу і нядзелю пройдзе «Улётны фэст». Арганізатары - прафесійныя пілоты - прапаноўваюць акунуцца ў атмасферу 30-60-ых гадоў і адчуць сябе рэтралётчыкам. На фэсце можна будзе разам з дзецьмі запусціць папяровую ракету і сканструяваць кардонны самалёт. А для дарослых будуць арганізаваны палёты над ваколіцамі Мінска.

Фестываль пачнецца апоўні ў суботу. Уваход для дарослых будзе каштаваць 12 рублёў, для школьнікаў - 6.