У музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны пройдзе канцэрт, прымеркаваны да 70-годдзя Перамогі

19 марта 2015

У сталічным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны пройдзе канцэрт, галоўнымі артыстамі якога стануць прадстаўнікі амаль усіх дыяспар, якія жывуць у Беларусі. Мерапрыемства, прымеркаванае да 70-годдзя Перамогі, стане яшчэ адным напамінкам пра яднанне народаў незалежна ад нацыянальнасцяў і веравызнання. Галоўнымі гледачамі стануць ветэраны і ўдзельнікі Другой сусветнай.

Нацыянальныя песні і танцы, дэманстрацыя касцюмаў і гутаркі пра традыцыі - сваю творчасць на незвычайным канцэрце пакажуць прадстаўнікі каля 140 дыяспар. Менавіта столькі нацыянальных супольнасцяў жыве сёння ў нашай краіне.