У Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прэзентуюць танк з прыватнай калекцыі

7 мая 2018

73-годдзю Вялікай Перамогі прысвячаецца. Гэтымі хвілінамі ў Мінску ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прэзентуюць танк з прыватнай калекцыі. Выраб ювеліра з Віцебска адзінае ў свеце, зробленае з металу з устаўкамі брыльянтаў на гранітным пастаменце. Аўтару за міні-копію баявога "ІС-2" прапаноўвалі некалькі тысяч долараў пакупнікі з-за мяжы, але ў Год малой радзімы Андрэй Жызнеўскі вырашыў пакінуць яго на радзіме. Шырокай публіцы танк прэзентуюць у ноч музеяў.

І сёння ў сталіцы дадзены старт Рэспубліканскаму патрыятычнаму праекту “Музей-бус "Кветкі Вялікай Перамогі". Сёння і заўтра інтэрактыўны музей даступны мінчанам. Затым ён адправіцца ў абласныя цэнтры і ў Год малой радзімы праедзе па малых гарадах Беларусі.