У Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прапанавалі фотадакументальны праект

26 января 2017

"Зброя Перамогі на дарозе вайны". У Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прапанавалі фотадакументальны праект. Сумесная праца журналістаў газеты "Гомельскія ведамасці" і навуковых супрацоўнікаў музея паказвае 30 партрэтаў франтавікоў побач са зброяй, з якой яны вызвалялі Беларусь, - ад вінтоўкі да танка.

Кожнаму з удзельнікаў праекта - за 90 гадоў. Пад кожнай фатаграфіяй - газетны артыкул з успамінамі ветэранаў.