У Музеi гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ўзнагародзiлi лепшых супрацоўнікаў крымінальнага вышуку

28 сентября 2018

Раскрыццё цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў у Мінскай вобласці - звыш 95 працэнтаў. Гэта адзін з самых высокіх паказчыкаў у краіне. Прыклад паспяховай аператыўнай работы - вызваленне заложніцы ў Заслаўі. Нераскрытых спраў - адзінкі, там, дзе немагчыма сабраць доказы.

Сёння лепшым супрацоўнікам крымінальнага вышуку ўручаныя ўзнагароды ў Зале Перамогі Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. А 5 кастрычніка крымінальны вышук адзначыць стагадовы юбілей.