У Музеі гісторыі і культуры Наваполацка з'явіўся чатырохлапы супрацоўнік

3 октября 2019

У Эрмітажы, Мірскім замку, цяпер яшчэ і ў Музеі гісторыі і культуры Наваполацка. У экспазіцыйных залах гарадской установы культуры з'явіўся новы супрацоўнік - чорна-белае кацяня. Працаўладкаванне чатырохлапага было выпадковым: гадаванца забралі з вуліцы. Ён аказаўся настолькі кемлівым, што лёгка атрымаў статус музейнага ката. А зараз яму ўсім горадам выбіраюць годную мянушку.

Вольга Маслоўская таксама прапанавала свой варыянт. Пад гучнае варкатанне зараз пачынаецца кожны рабочы дзень у Музеі культуры і гісторыі Наваполацка. Камертонам добрага настрою стаў новы супрацоўнік: абаяльнае, цікаўнае і з цудоўным апетытам чорна-белае кацяня.

Конкурс на вакансію музейнага ката не аб'яўлялі. Гадаванца знайшлі на ганку музея. Супрацоўнікі перакананыя: кацяня сюды прывяло не толькі жаданне знайсці прытулак, але і прага ведаў. Прынамсі, вітрыны экспазіцыйных залаў вывучае яно з вялікай цікавасцю.

Мянушкі ў чатырохлапага пакуль няма. У гэтай справе паспех не патрэбны, разважылі супрацоўнікі, кот усё ж не просты - музейны! І аб'явілі ў інтэрнэце конкурс. Зараз ідзе галасаванне за адзін з варыянтаў. Лідзіруе мянушка Мік - скарочана ад Музея гісторыі і культуры. Вынікі галасавання падвядуць праз некалькі дзён. А калі вызначацца з імем, ката - ужо афіцыйна - возьмуць на службу ў якасці начнога наглядчыка. З прысваеннем кваліфікацыі "малодшы мявуковы супрацоўнік".

Многія музеі свету сталі домам для кошак: Эрмітаж, музей Хэмінгуэя, Мірскі замак. На дарожках сядзібы Ільі Рэпіна турыстаў таксама сустракаюць кошкі. З заканчэннем цёплага сезона іх становіцца больш: кінутыя на спусцелых дачах, яны прыходзяць у музей. Іх не праганяюць. Мастак любіў жывёлін. Хвастатых экскурсаводаў падкормліваюць турысты. Адно кацяня госця з Масквы забрала да сабе. Зараз па электроннай пошце дзеліцца здымкамі зараз ужо хатняга ката.