У музеі Азгура праходзяць майстар-класы па лепцы з гліны

20 марта 2018

Праявіць фантазію і паспрабаваць сябе ў ролі скульптара. У музеі Азгура праходзяць майстар-класы па лепцы з гліны. Ствараць шэдэўры сваімі рукамі вучыць беларускі скульптар Яўген Колчаў. Пад наглядам майстра звычайны кавалак гліны лёгка ператвараецца ў мядзведзя або гнома. Спрытнасць рук атрымліваецца праяўляць нават самым маленькім гасцям.

Спазнаць рамяство скульптараў і атрымаць парады ад беларускага майстра можна кожную суботу ў музеі Азгура.