У Мазырскім раёне ўжо 12 гадоў існуе цэнтр рэабілітацыі нарказалежных

11 августа 2019
Наступны рэпартаж пра тое, што такое забаронены плод і як ён можа ў прамым сэнсе забіць  чалавека. Адны прадаюць смерць, іншыя гінуць ад "тавару": сёння праблема наркотыкаў як ніколі востра стаіць перад чалавецтвам. Паводле звестак ААН, каля 200 мільёнаў чалавек хоць бы адзін раз за год спажылі наркотык. Штогод у свеце ўсё больш вырабляюць як натуральнага, так і сінтэтычнага дурману. Шматмільярдная наркаіндустрыя прыносіць з кожным годам больш прыбыткаў. Супраць гэтага бізнесу выступаюць усе краіны, гэта праблема датычыцца і Беларусі. 

Сёння незаконнае абарачэнне наркотыкаў - адзін з самых распаўсюджаных відаў злачынства. А 328-мы артыкул Крымінальнага кодэкса ведаюць многія. Пра гэтых людзей можна сказаць “скаваныя адным ланцугом”: хтосьці з іх сядзіць на іголцы (праз ужыванне дурману), а хтосьці – за кратамі (за продаж атруты). Як складаецца жыццё ў прадаўцоў і іх кліентаў? Які вынік? Сумная статыстыка гаворыць: пасля рэабілітацыі толькі 10 працэнтаў людзей канчаткова выходзяць з сістэмы. Уладзімір Каралёў пагутарыў з тымі, хто калісьці быў з наркотыкамі на ты (вiдэа).