У Мазыры ў парку з'явілася вулічная трэнажорная зала

30 сентября 2015

Комплекс складаецца з дзесяці спартыўных снарадаў, сярод якіх маятнікавы і эліптычны трэнажоры, для спіны, а таксама твістар, ёсць і трэнажор, які імітуе бег і хаду. Усе яны беларускай вытворчасці. Агульны кошт падарунка - 100 мільёнаў рублёў. Прыйсці сюды можна ў любое надвор'е - комплекс абсталяваны спецыяльнай паветкай. Акрамя таго, усе трэнажоры надзейна абароненыя ад вандалаў.