У Мазыры трэці дзень культурна-спартыўнага фестывалю "Вытокi"

26 июня 2021

Мазыр прымае культурна-спартыўны фестываль "Вытокі". Маштабнае і яркае свята пад знакам 30-годдзя Нацыянальнага алімпійскага камітэта і Года адзінства ўжо прайшло ў Лідзе, Оршы і Кобрыне. Сёння ў сталіцы Палесся трэці фестывальны дзень. "Вытокі" аб'ядноўвае ў сабе спорт, культуру і нацыянальны гістарычны каларыт. Акрамя таго гэта выдатная падстава ацаніць патэнцыял райцэнтраў, а іх маленькім жыхарам - зрабіць першы крок да спорту або творчасці. Пра самыя яркія моманты фестывалю ў Мазыры рэпартаж Ганны Кавалёвай (відэа).